Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Маці Божая прызямлілася ў Гародні

26 ліпеня ў памяшканні Новага Замку адкрылася выстаўка "Вобраз Маці Божае ў іконапісе". Яна была падгатавана навуковай супрацоуніцай музея Гісторыі Рэлігіі Людмілай Русецкай пры дапамозе мастака - рэстаўратара Ўладзіміра Кіслага і мастака-афарміцеля Алеся Ступеня. Праца над іконамі парцягнўлася амаль на год. Гродненцам быў прадстаўлены 101 абраз, самы старажытны з якіх адносіцца да першай паловы 17 стагоддзя, а самы "малады" напісаны ў пачатку дваццатага.

Адкрыцце пачалося з уступнага слова дырэктара музея Людмілы Карнілавай і экскурсіі па экспазіцыі. Абразы размешчаны ў чатырох раздзелах. Першы - нашы нябесныя заступніцы - Маці Божая Жыровіцкая, Бялыніцкая, Чанстахоўская, Вострабрамская. Гэтыя абразы - патронкі Беларусі, іх шануюць і праваслаўныя, і каталікі, і ўніяты. Другі раздзел - гэта іконы святочныя, якія прадстаўляюць зямны шлях Марыі і яе пакроў. Трэці - іканаграфічныя тыпы - Маці Божая Смаленская, Іверская, Уладзімірская. І ў апошнім раздзеле можна ўбачыць абразы на палотнах, яны пераважна каталіцкія і з'яўляюцца свецкім жывапісам.

Выстаўка працягнецца да 27 жніўня. Паліна ГЛАЗ

Назад