Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Абаронім жывёлаў

Як ужо паведамлялася ў "БИ", у Гродне ствараецца "Таварыства аховы жывёлаў". Першае, што плануюць зрабіць арганізатары для бяздомных жывёлаў - знайсці ім добрых гаспадароў. Ужо зараз яны просяць, хто можа ўзяць у сваю хату кацяня, шчаня ці дарослага ката або сабаку, тэлефанаваць на нумар 44-92-79, Раісе Іванаўне.

Надалей працягваецца збор подпісаў пад зваротам да старшыні гарвыканкама А.Пашкевіча, у якім патрабуецца, каб улады неадкладна заняліся праблемай жорсткага стаўлення людзей да жывёлаў і, у прыватнасці, спынілі садысцкія забойствы сабакаў і катоў. Усіх, хто не раўнадушны да гэтае праблемы, арганізатары запрашаюць кожны аўторак а 19 гадзіне ў памяшканне турклуба па адрасу: вул. Лідская,25. Кантактны тэлефон: 47-02-47, Юры.

Т.КАПЫЛОВА

Назад