Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

З Днём нараджэння, Ларыса Антонаўна!

Дзевятага жніўня споўніцца 90 гадоў адной з самых выдатных беларускіх паэтак - Ларысе Антонаўне Геніюш. Наша зямлячка, нарадзілася ў маёнтку Жлобаўцы цяперашняга Ваўкавыскага раёна, за свае беларускія погляды была асуджана сталінскай уладай на 25 гадоў зняволяння ў папраўча-працоўных лагерах, праседзела ў іх восем гадоў. Пазней жыла ў Зэльве, але ўвесь час пад наглядам, не прыняўшы савецкага падданства. Будучы самай таленавітай у Беларусі паэткай, не друкавалася. Надварот, цкавалася уладамі праз настаўнікаў і дзяцей. Праз тых, хто павінен быў найбольш яе любіць і шанаваць... Памерла 7.4.1983 г. Цяпер яе вывучаюць у школьных падручніках, але больш нідзе не прапагандуюць і не цытуюць. Яе час не настаў, як усяго беларускага.

Плануецца, што у суботу ў Зэльве адбудуцца літаратурныя чытанні прысвечаныя яе творчасці. Пахавана Ларыса Антонаўна ў Зэльве на мясцовых могілках.

Назад