Планы ператвараюцца ў жыццё
Мясцовыя ўлады Ліды запланавалі зрабіць вакол горада каскад блакітных азёр. І зараз уздоўж фабрыкі харчовых канцэнтратаў раскопваецца рэчка Лідзейка і ствараецца трэцяе па ліку штучнае возера. Плануецца, што на ўсіх іх будуць разбіты пляжы пабудаваны спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. А што, глядзіш, калі ўсё давядуць да толку, то не трэба будзе ездзіць на адпачынак да далёкага мора.
|