Абутнікі супраць дырэктара
Некалі грымеўшая на увесь Саюз Лідская абутковая фабрыка практычна прыйшла ў заняпад. Абутнікі ўжо працяглы час працуюць толькі па восем-дзесяць дзён у месяц. Больш таго, нядаўна адміністрацыя прадпрыемства аб'явіла аб скарачэнні вялікай колькасці працоўных да канца гэтага года. У мінулую пятніцу рабочыя практычна асадзілі мясцовы гарвыканкам і давялі да кіраўніцтва горада, што не пусцяць дырэктара фабрыкі нават на парог свайго прадпрыемства. Цалкам страціў давер і старшыня прафкама. Канфлікт працягвае нарастаць.
П.МАКАРЭВІЧ
|