Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Астравец

Забастоўка адбылася. Зачыншчыкі звольнены

На мінулым тыдні ў адным з лепшых калгасаў Астравецкага раёна - імя Чапаева - адбылася стыхійная забастоўка механізатараў.

Раніцай на калгасным двары ў вёсцы Варняны намеснік старшыні калгаса заўважыў некалькіх механізатараў нападпітку (хаця самі механізатары гэты факт адвяргаюць). Ён адразу выклікаў міліцыянераў і паказаў каго трэба забраць у пастарунак. Аднак, астатнія калгаснікі выступілі ў іх абарону і не аддалі сваіх калегаў. Пабачыўшы, што справа прымае такі абарот міліцыянеры з'ехалі, а механізатары, у сваю чаргу, на два дні разышліся па хатах. У хуткім часе ад іх з'явіўся ліст у Адміністрацыю прэзідэнта і да мясцовай "вертыкалі" з патрабаваннямі выплаціць заробак, пачынаючы з красавіка, выдзяліць сена для асабістай жывёлы і вызваліць намесніка старшыні калгаса Гваздова ад займаемай пасады, паколькі агульны сход калгаснікаў на гэтую пасаду яго не абіраў.

З раёна ў калгас прыехала начальства: намеснік начальніка міліцыі, пракурор, аднак і перад імі калгаснікі не адступілі. Заробак за красавік ім выплацілі, тэрмінова пачалі намерваць сена, знялі з пасады намесніка старшыні калгаса. Праўда, праз некалькі дзён старшыня калгаса Уладзіслаў Рук пахваліўся, што зачыншчыкі забастоўкі з калгаса звольнены.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Назад