Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Выбары па-астравецкі

Калі ў буйных гарадах пакрыўджаныя прэтэндэнты ў кандыдаты НС хоць нейкім чынам дамагаюцца сваіх правоў, то ў раённай глыбінцы ўсё гэта выглядае зусім сумна.

Так, падчас збору подпісаў М.Уласевіча, настаўніка геаграфіі адной з школаў Астравецкага раёна, несупыннага барацьбіта з свавольствам мясцовай "вертыкалі", улады ўзяліся за яго памагатых. Прычым, пагрозамі не абмежаваліся. На адной з разборак з удзелам старшыні Кемелішскага СЕЛЬПО і старшынём Падольцкага сельсавета была звольнена з працы прадавец-стажор аднаго з сельскіх магазінаў І.Паршутовіч. Як лічыць яна сама - за актыўны ўдзел у зборы подпісаў за незалежнага кандыдата. Нягледзячы на аператыўны зварот у раённую пракуратуру з нагоды незаконнага звальнення, дагэтуль адмовы на скаргу яна не атрымала. Пасля гэтага выпадку шмат хто са зборшчыкаў подпісаў пакінуў гэты занятак. М.Уласевіч, паглядзеўшы на тое што адбываецца, хоць і сабраў подпісы, вырашыў іх не здаваць, пашкадаваўшы тых хто за яго падпісаўся.

Пэўныя праблемы меў і рэдактар "Новай газеты Смаргоні" Улан Раман. За кароткі тэрмін рэдакцыя атрымала два папярэджанні за апублікаваныя матэрыялы, у якіх мясцовая пракуратура ўгледзела факты скажэння жыццёвых рэаліяў. Да ўсяго, бедалагу-рэдактара так і не зарэгістравалі спаслаўшыся на тое, што сабраныя подпісы былі завераны не ў сельсаветах, а ў райвыканкаме.

Затое зялёнае святло ў Палату прадстаўнікоў па Смаргонскай выбарчай акрузе гарыць для начальніка абласнога здраўаддзела Р.Часнойця. У яго са зборам подпісаў і рэгістрацыяй праблемаў не ўзнікала. Яго супернікамі на выбарах будуць В.Батурын ад партыі камуністаў, Ірына Верштадт, незалежны кандыдат, П.Бурко,сябра ЛДПБ, У.Лігута, камандзір пагранічнай часткі.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Назад