Смаргонь
Новы міні-трактар
На мінскай выпрабавальнай станцыі прайшоў праверку новы міні-трактар МТЗ 092.
Хутка ён будзе выпускацца на смаргонскім агрэгатным заводзе. У параўнанні з папярэдняй мадэллю МТЗ 082, трактар будзе аснашчаны большымі коламі, павялічыцца хуткасць руху. Да ўсяго, ён будзе аснашчаны дызельнымі рухавікамі чэшскай і югаслаўскай вытворчасці. А на мінскім трактарным заводзе пачалі вытворчасць лесатралёвачных трактараў да якіх ў Смаргоні ўжо зараз вырабляюць рухомыя рамы. У перспектыве падобныя трактары цалкам будуць выпускаць у Смаргоні. Тым больш, што попыт на гэтую тэхніку вялікі.
П.МАКЛЮК
|