Ціснуць на «Зэльвяначку»
Як паведамляла "БИ", у Зэльве пабачыла свет новая газета "Зэльвяначка". Яе выпускаюць школьнікі. Газета адразу набыла папулярнасць у сваіх чытачоў. Аднак гэта яўна не спадабалася намесніцы старшыні мясцовага райвыканкама Алене Коўш. Галоўнаму рэдактару "Зэльвяначкі" яна выстаўляе абсалютна незразумелыя прэтэнзіі, маўляў, чаму гэта толькі ў вашай школе дадумаліся да такога, а ў астатніх не. Больш таго, А.Коўш прыгразіла: "вами зоймутся органы".
Цікава, у якім часе жыве сама спадарыня Коўш? Нагадаем ёй, што на вуліцы канец 2000 года.
Е.ЛЕНЕЦ
|