Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гарвыканкам супраць справядлівых і дэмакратычных выбараў?

Гродзенскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні заяўленага 8 кастрычніка на Савецкай плошчы агульнагарадскога мітынга "За справядлівыя і дэмакратычныя выбары".

Ініцыятарамі яго правядзення выступілі 22 жыхары горада Гродна, кіраўнікі дэмакратычных грамадскіх і палітычных арганізацый горада, аб'яднаных у "Гродзенскую ініцыятыву". Забарону правядзення мітынгу гарвыканкам матывуе тым, што адзін з заяўшчыкаў, кіраўнік Гродзенскай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" С.Мальчык "... не аднойчы дапускаў парушэнні дзеючага заканадаўства пры правядзенні аналагічных мерапрыемстваў". Такім чынам, гарадскія ўлады спрабуюць абвінаваціць арганізатараў у яшчэ не здзейсненых правапарушэннях. Гэтае рашэнне гарвыканкама парушае не толькі ўсе маральныя, але і юрыдычныя каноны.

Як стала вядома на момант выхада газеты, гарадскія ўлады, улічваючы настрой многіх гродзенцаў выйсці на вуліцы, пайшлі на перамовы з ініцыятарамі мітынга аб змене рашэння гарвыканкама.

8 кастрычніка масавыя вулічныя акцыі праводзяцца ў дзесятках гарадоў Беларусі. На іх аб'яднаная дэмакратычная апазіцыя публічна выказвае свае адносіны да парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка.

Нагадаем, што месяц таму гродзенскія ўлады адмовіліся нават разглядаць заяву Гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ "Адраджэньне" на правядзенне канцэрта бардаўскай песні 8 верасня на Дзень беларускай вайсковай славы.

Назад