Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Рэканструкцыя зацягваецца?

Пасля чатырохмесячнага перапынку зноў з'явіліся рабочыя на будаўніцтве і рэканструкцыі маста праз раку Шчару ў Слоніме.

Нагадаем, што работы, якія праводзіць спецыялізаваная будаўнічая арганізацыя з Брэста, вядуцца ўжо больш за два гады. Аднак да сканчэння рэканструкцыі відаць яшчэ далёка. Для завяршэння работы патрэбна 73 мільёны рублёў, а ў гэтым годзе выдзелена толькі дзесяць мільёнаў.

Назад