Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Каму чакаць, а каму і адразу...

14 гадоў давялося стаяць на чарзе на атрыманне жылля ў Зэльве ліквідатару Чарнобыльскай аварыі, інваліду трэцяй групы Градскаму.

Прычым атрыманне кватэры стала магчымым толькі пасля таго, як у справу ўмяшаліся прадстаўнікі мясцовага БНФ і БХК. Аднак пасля гэтага ў І.К.Градскага пачаліся праблемы на працы: начальства "Зэльваэнергабуда", у прыватнасці галоўны інжынер, пачаў чапляцца да рабочага па незразумелых прычынах.

Цікава, што некалькі месяцаў таму ў Зэльву быў прызначаны новы старшыня райвыканкама Л.Эльяшэвіч. Яму не трэба было чакаць на жыллё. Сродкі на пакупку дома выдзяліў аблвыканкам адразу, прычым, па словах добразычліўцаў, немалыя - каля 20 тысяч даляраў.

Е.ЛЕНЕЦ

Назад