Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Успомнім нашых герояў

Штогадовы ўсебеларускі фэст, прысвечаны памяці нацыянальных герояў беларускага вызвольнага руху 1863-1864 гг адбудзецца 22 кастрычніка ў раённым цэнтры Свіслач.

У межах фэсту адбудзецца ўскладанне кветак на магілу Каліноўскіх, святочны мітынг і шэсце. Пасля ўдзельнікі наведаюць вёску Якушоўка, дзе знаходзіцца былы маёнтак Каліноўскіх. Там адбудзецца ўрачыстае асвячэнне крыжа, усталяванага летась каля маёнтка. Потым адбудзецца канцэрт беларускіх бардаў, у тым ліку Віктара Шалкевіча, Зміцера Бартосіка, Андрэя Мельнікава і інш. Акрамя таго, на фэст запрошаныя Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх аб'яднанняў.

Свята пачнецца аб 11.00 у м.Свіслач на вуліцы Камсамольскай. Усе жадаючыя прыняць удзел у фэсце могуць звяртацца па тэлефонах (8-22) 47-24-00 у Гродне і (8-01512) 2-67-97, 2-67-46 у Ваўкавыску.

ВАRC

Назад