Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Будзе храм у Пагранічным

У мінулую нядзелю ў пасёлку Пагранічны, што ў Бераставіцкім раёне, верніки сустракалі першаіерарха Беларускай Народнай Праваслаўнай царквы архіепіскапа Юрыя.

Ён ужо не першы раз наведваецца на Гродзеншчыну са Злучаных Штатаў Амерыкі. Вось і на гэты раз завітаў сюды, каб узяць удзел у богаслужэнні, асвяціць месца, дзе будзе ўзводзіцца новы праваслаўны храм. Пакуль у Пагранічным мясцовая рэлігійная абшчына не мае свайго будынку. І ўсё царкоўнае жыццё адбываецца ў прыстасаванай пад храм вялікай армейскай палатцы. Але ўжо з лістапада, як паведаміў святар Ян Спасюк, пачнецца будаўніцтва новага храма. Архіепіскап Юры быў вельмі расчулены сустрэчай у Пагранічным і сказаў, што «удзячны Госпаду за тое, што прывёў мяне на родную зямлю».

Назад