Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Абралі ўсіх

Усе 13 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай вобласці абраны. Вобласць адрапартавала. На прэс-канферэнцыі ў аблвыканкаме журналістам паведамілі, што другі тур прайшоў надзвычай карэктна. Да нас у рэдакцыю ў панядзелак і аўторак паступалі іншыя звесткі. Зразумела, што на вынікі выбараў яны ўжо не паўздзейнічаюць, тым не менш мы вырашылі іх паведаміць для нашых чытачоў.

Тэлефонны званок з вуліцы БЛК у Гродне: «Да нас у двор прыйшлі некалькі чалавек з урнай, запыняюць усіх падрад прахожых і патрабуюць прагаласаваць. Не пытаюцца ні пашпартоў, ні другіх дакументаў. Пачалі хадзіць па ўсіх кватэрах».

Мястэчка Рось Ваўкавыскага раёна: «Мая жонка ляжыць у Ваўкавыску ў шпіталі. За тыдзень да выбараў не было ніводнага спакойнага дня, прыходзілі, бударажылі хворых і патрабавалі, каб прагаласавалі ў нядзелю за канкрэтнага кандыдата – старшыню райвыканкама. У нядзелю прыйшлі з урнай, дасталі бюлетэні і пальцам паказалі ў якім квадраціку трэба паставіць патрэбную адзнаку. Ей Богу, не вытрываць. Прозвішча свайго назваць не магу».

Вёска Курыловічы Мастоўскага раёна, выбарчы ўчастак №20. Старшыня камісіі Шульгач Н.М. сустрэў прадстаўнікоў БХК пагрозамі: «Вон отсюда! Если не уйдете, с вами будут разговаривать в другом месте». Паабяцаў выклікаць міліцыю. Калі назіральнікі ад БХК І.Салей і В.Быстрыцкая звярнуліся да мясцовых жыхароў з просьбай дазволіць патэлефанаваць, тыя пачалі чуць ці не прасіцца: «Не падыходзьце да нас, мы баімся». Адзін з членаў камімсіі заявіў услед наглядальнікам: «Не уберетесь – вас тут прикопают».

Ліда. Пра асечку мясцовай «вертыкалі» дзяржаўная газета змясціла ананімную інфармацыю ў траўрным стылі з ментарскім напамінам, што абранаму кандыдату давядзецца апраўдваць давер выбаршчыкаў. Зразумела, ніякіх віншаванняў з боку «вертыкалі», абранаму непажаданаму дэпутату, газета не друкуе.

Запісаў М.КАРНЕВІЧ

Назад