Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Варшава – Вільня. Гродна застанецца ў баку

Пасажырскі цягнік з Варшавы да Вільні з канца мінулага месяца болей не праходзіць праз Гродна. Цяпер яго шлях пралягае праз Сувалкі і Трокі.

Нягледзячы на тое, што гэты маршрут даўжэйшы амаль на 100 км, у дарозе цягнік знаходзіцца, як і раней, 11 гадзін. Гэта стала магчым дзякуючы ўстаноўцы літоўскім бокам аўтама- тычнай сістэмы перастаўлення колаў з вузкай на шырокую каляю. Новую сістэму ў памежным мястэчку Мацкава распрацавалі і ўстанавілі польскія спецыялісты. Пакуль у саставе цягніка Варшава-Вільня знаходзіцца толькі сем пасажырскіх вагонаў на спецыяльна падрыхтаваных осях. Праўда, ужо з'явіліся і першыя таварныя вагоны з падобнымі канструкцыямі, што дазволіць не траціць часу і сродкаў на перагрузку тавараў на мяжы, як гэта было раней.

Аднак самае цікавае ў гэтым новаўвядзенні тое, што старажытны шлях з польскай сталіцы ў Вільню, па якім за ўсю нашу доўгую гісторыю ездзілі каралі, гандляры, падарожнікі, мастакі, пісьменнікі, ды і проста звычайныя людзі, больш не праходзіць праз Гродна.

М.МІКАЛАЙЧЫК

Назад