Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Творчае слова заўсёды будзе жыць

Нядаўна выйшаў з друку 13 том «Беларускага кнігазбору» – «Выбраныя творы Ларысы Геніюш».

Упершыню творчасць выдатнай беларускай паэткі, нашай слыннай зямлячкі, выдаецца ў такім поўным аб'ёме, без цэнзурных правак і скарачэнняў. Многія творы публікуюцца ўпершыню, перадрукаваныя з маладаступных перыядычных выданняў ("Раніца», «Новая дарога» і інш.), а таксама з кнігаў, што ў розны час выдадзены ў Празе, Лондане і Беластоку. У кнізе змешчаны цікавыя фотаздымкі А.Каляды, С.Панізніка, В.Савіча, М.Скоблы, М.Каныша і іншых.

С.МІХАЛЬЧЫК

Назад