Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

«Пан Тадэвуш» упершыню ў Навагрудку

У апошнюю суботу гэтага месяца беларуская публіка мела магчымасць упершыню пабачыць фільм Анджэя Вайды «Пан Тадэвуш». Паказ фільма быў прыўрочаны да 145 гадавіны з дня смерці Адама Міцкевіча.

Фільм паглядзелі каля 300 чалавек – столькі мог змясціць навагрудскі кінатэатр «Звязда». Больш чым за дзьве з паловай гадзіны людзі слухалі трынаццаціскладовы верш знакамітага Адама – мова ў фільме вершаваная.

«Пана Тадэвуша» паказалі ў суботу невыпадкова.У гэты дзень спаўнялася 145 гадоў з дня яго смерці. У прадстаўленні кінастужкі арганізатарам – Саюзу палякаў Беларусі, дапамагаў сам рэжысёр А.Вайда і Генеральнае консульства РП у Гродне, а таксама фонд «Дапамогі палякам на Усходзе» і варшаўскае згуртаванне Навагрудчан. Адзін з арганізатараў паказу В.Барадзін паведаміў публіцы, што ў наступным годзе плануецца запрасіць і самога А.Вайду ў Беларусь. Магчыма, што ў наступным годзе паказы кінафільма будуць арганізаваны сумесна з польскім інстытутам, што ў Мінску. Інстытут, як стала вядома «БИ», плануе рабіць гэта на Замкавай гары ў Наваградку. Месца хопіць усім жадаючым.

М.С.

Назад