Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Адбудзецца прэзентацыя

Рэжысёр-пастаноўшчык творчага аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларсьфільм» Р Ясінскі паведаміў, што скончаны мантаж дакументальнай стужкі пра музей-кватэру ў Слоніме «Беларускае мястэчка».

Фільм здымаўся ў Слоніме ў жніўні-кастрычніку. М Рыўко, слонімскі краязнаўца і журналіст, па крупінках збіраў экспанаты для музея па ўсім раёне. А ў выніку атрымаўся цэлы фільм.

На прэзентацыю фільма ў Слонім павінен прыехаць і рэжысёр. Дарэчы, ён здымаў дакументальныя стужкі ў Слоніме аб жыцці і дзейнасці вядомых гістарычных асобаў М.Агінскага і Л.Сапегу.

В.КАВАЛЕНКА

Назад