Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

З надзеяй - у будучае

«Шлях да ўзаемнасці» – так называецца міжнародная навуковая канферэнцыя, якая ўжо ў восьмы раз праходзіла ў Гродне.

Традыцыйна яе арганізавалі Дзяржаўны камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў РБ, Гродзенскі аблвыканкам, ГрДУ імя Я.Купалы, Саюз палякаў Беларусі і Беларускае грамадска-культурнае таварыства з Беластока. Важнасць падзеі падкрэслівалася тым, што ўдзел у ёй браў старшыня Дзяржкамітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ Аляксандар Білык. У прамове, якую ён прачытаў па-беларуску, адзначалася, што ў будучае стагоддзе трэба ўзяць усё лепшае, а дакладней: хрысціянскія каштоўнасці. А.Білык упэўнены, што дадзеная канферэнцыя надасць новы імпульс у развіцці адносін паміж двума суседнімі народамі.

З прамовай выступіў і старшыня БГКТ з Беластоку Янка Сычэўскі. Ён не спадзяваўся, што канферэнцыя стане традыцыйнай і асабліва яго цешыць тое, што ў ёй бяруць удзел менавіта навукоўцы, а не палітыкі, якія, на яго думку, вельмі часта маніпулююць грамадскай думкай, абапіраючыся на папулісцкія сцвярджэнні. Я.Сычэўскі таксама сказаў, што няпраўдай часта грашаць і журналісты, якія фарміруюць масавую свядомасць. Ён заявіў, што польская прэса вельмі часта піша непраўдзівую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі.

Пасля гэтых заяваў слова ўрэшце перайшло да сапраўды навукоўцаў, якія пачалі чытаць даклады звязаныя з літаратурай, фальклорам, рэлігіяй, культурай і іншымі стасункамі паміж беларускім і польскім народамі. Даклады былі прадстаўлены навукоўцамі Гродзенскага і Беластоцкага універсітэтаў.

М.М.

Назад