Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Скралі крыж

Два дні прастаяў крыж на месцы знішчанага ў 1961 годзе па рашэнні партыйных уладаў касцёла ў Гродне ў скверы на плошчы Савецкай. Як паведаміла «БИ» у мінулым нумары, крыж быў устаноўлены ў ноч з 28 на 29 лістапада невядомымі. Яго паставілі ў тую самую ноч, калі 39 гадоў таму касцёл узарвалі.

Вернікі ўжо маліліся побач з ім і папрасілі ксяндза асвяціць яго. Адзін з гарадскіх чыноўнікаў у інтэрв’ю гродзенскаму радыё назваў гэта палітычнай акцыяй. Пасля гэтага крыж быў скрадзены ў цёмны час сутак. Праясніць сітуацыю «БИ» спрабавала ў гарадскіх уладаў, аднак чыноўнікі аднадушна адказвалі, што не валодаюць ніякай інфармацыяй.

Тым часам вернікі пачалі збірацца на тым месцы, дзе стаяў крыж, каб маліцца на ружанцы. Яны ставяць часова металічны крыж і запальваюць свечкі. У выхадныя каля Фарнага касцёла пачаўся збор подпісаў з просьбай разабрацца, хто скраў крыж, і дазволіць вярнуць яго назад. Зварот будзе накіраваны старшыні гарвыканкама.

Нагадаем, што крыж стаяў на месцы аднаго з першых у Беларусі каталіцкіх храмаў, які быў пабудаваны напрыканцы ХIVст. па загаду Вялікага князя Вітаўта ў гонар Успення Божай Маці.

М.КАРНЕВІЧ

Назад