| 
Чаго толькі не здараецца з дзецьмі... 
            Васьмігадовая дзяўчынка гулялася з гумовым шарыкам, які трымала ў роце. Раптам яна страціла прытомнасць. Яе хутка даставілі ў рэанімацыю, але дзяўчынка была ўжо на парозе клінічнай смерці. Лідскі ўрач-эндаскапіст Мікулка спрытна дастаў з трахеі блакітны гумовы шарык, які і стаў прычынай удушша. Стан дзяўчынкі зараз нармальны. 
            
             
            
	    П.МАКАРЭВІЧ |