Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Прэзентацыя на Каляды

25 лютага ў Новым замку ў Гродне адбылася прэзентацыя навуковай гістарычнай кнігі «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага». Яе аўтар – вядомы ў горадзе навуковец Алесь Краўцэвіч. Гэта ягоная доктарская дысертацыя, якая другім выданнем выйшла ў Польшчы.

Першае выданне гэтай працы ў чэрвені 1998 г. адбылося хоць пад тытулам дзяржаўнага выдавецтва «Беларуская навука», але прыватным чынам з нагоды фінансавых цяжкасцяў (Дзяржкамдрук Беларусі адмовіў у фінансаванні кнігі). Наклад склаў каля 300 асобнікаў, а не 2 тысячы як пададзена выдавецтвам. Мінуўшы два гады, высветлілася, што попыт на працу аказаўся значна большым за прапанаваны наклад, чым і была выклікана арганізацыя другога выдання. Праблема ўтварэння ВКЛ – адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа.

Другое выданне кнігі сталася магчымым дзякуючы дапамозе прафесара Ежы Кітоўскага (універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, філія ў Жэшаве). На вечарыне прысутнічалі навукоўцы, мастакі, журналісты, у адрас А.Краўцэвіча гучала шмат цёплых слоў не толькі за добрую навуковую працу, але і за тое, што сабраў сяброў, калег, аднадумцаў.

Напачатку лютага плануецца прэзентацыя кнігі на адным з паседжанняў клуба «Паходня» для больш шырокага кола аматараў гісторыі.

М.КАРНЕВІЧ

Назад