Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Зімовы перазвон

У галерэі Тызенгаўза адчыніла свае дзверы выстава цудоўнага гродзенскага мастака Дзмітрыя Іваноўскага, прысвечаная дню нараджэння краязнаўцы Аляксандра Талерчыка. Дарэчы, ён таксама прысутнічаў на адкрыцці і яўна выглядаў задаволеным. Гэта ўжо 37 асабістая выстава мастака.

Творы Дзмітрыя Іваноўскага прызнаны ў шэрагу Еўрапейскіх гарадоў – Гамбурзе, Варшаве, Кракаве, Лондане ды інш. Але мастак не забывае родны горад і адносна рэгулярна цешыць гарадзенцаў.

Гасцям выставы ў Гродне былі прадстаўлены шэраг карцін на розныя тэмы – ад партрэтаў ды нацюрмортаў да твораў на рэлігійную тэму. Уражваюць гледача карціны «Аўтапартрэт» і «Першыя цуды». Уражвае тэхнічнасць і завершанасць твораў мастака. Пейзаж, на якім можна разглядзець кожную травінку, нібыта жывыя твары на партрэтах. Яго карціны часцей за ўсё рэалістычныя, але з глубокім пачуццём рамантызму, што прымушае гледача хвалявацца.

Быць мастаком – гэта мара дзяцінства Дзмітрыя Іваноўскага. У сям’і Іваноўскіх было пяцёра дзяцей, бацькі працавалі ў калгасе і, зразумела, атрымлівалі няшмат грошаў. Трэба было зарабляць на жыццё, і Дзмітрый пайшоў вучнем да токара. Працаваў да 1992 года, а потым вырашыў засвоіць новую прафесію, як сам Іваноўскі яе называе, стаў вольным мастаком.

Мастака віншавалі мясцовая творчая інтэлегенцыя – мастакі, кавалі, паэты, сябры. На выставе прысутнічаў і самы дарагі яго настаўнік – Алесь Белакоз, які спецыяльна прыехаў з Гудзевіч. Да віншаванняў далучаецца і калектыў «БИ». Наогул, прыемна, што наш горад мае такога мастака па-сапраўднаму еўрапейскага ўзроўню.

Дзм?трый ?ВАНОЎСК?: - Спадзяюся, што хоць дзедаў Марозаў не будуць хапаць за тое, што яны ў бел-чырвона-белым...

Дзмітрый ЯГОРАЎ

Назад