Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Масты

Камп’ютарызацыя тармозіцца

Загадчык аддзела адукацыi Мастоўскага райвыканкама М.Ярмак заявiў, што для выканання дзяржаўнай праграмы «Iнфарматызацыя сiстэм адукацыi» неабходны дадатковыя фiнансавыя сродкi.

На сённяшнi дзень у раёне на дзесяць вучняў не стае нават аднаго камп’ютара, што не дазваляе ўводзiць у школы сучасныя iнфарматыўныя тэхналогii. У 16 з 19 школ раёна састарэлая камп’ютарная тэхнiка кшталту КУВТ «КОРВЕТ», набытая яшчэ ў 1987-91 гг. Толькi тры гарадскiя школы абсталяваны камп’ютарамi IВМ. У сямi з дзевяцi базавых школ раёна наогул адсутнiчаюць камп’ютарныя класы, i дзецi знаёмяцца з iнфарматыкай па малюнках у кнiжках.

I.ПАЛУБЯТКА

Назад