Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Новости

Не дазволілі падтрымаць прэзідэнта

Гродзенскi гарвыканкам не дазволiў намеснiку старшынi арганiзацыi «Маладая Грамада» Святлане Нех правесцi пiкет пад назвай «Падтрымаем палiтыку прэзiдэнта».

У заяве, якую дзяўчына падала ў гарвыканкам, гаворыцца: «Прашу дазволiць правесцi гэтае мерапрыемства з 19.00 да 21.00 гадзiны ў лясным масiве «Пышкi», у 45 кроках на ўсход ад танцпляцоўкi». Заўважце, што пiкет у падтрымку прэзiдэнта планавалася правесцi ў цёмны час сутак у лесе.

Па словах Святланы Нех, намеснiк старшынi па грамадзка-палiтычных пытаннях Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Дубавец патлумачыў, што заяўленае месца для пiкета з`яўляецца «спецыяльна вызначаным месцам для спартыўных мерапрыемстваў». Акрамя таго, Сяргей Дубавец заявiў, што незаўсёды iншым людзям падабаюцца патрабаваннi, якiя выказваюцца пiкетчыкамi, i што былi выпадкi, калi пiкетоўшчыкаў папросту бiлi. Магчыма, гэта быў намёк на тое, што калi б адбыўся пiкет пад такой назвай, то не абыйшлося без ахвяраў.

Д. ЯГОРАЎ. На фота: Святлана Нех.

Назад