Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Пагоня – 500 нумароў

Адзiная рэгiянальная газета ў Беларусi, якая выходзiць на беларускай мове i распаўсюджваецца па ўсёй краiне, сёння святкуе свой юбiлей. Сёння свет пабачыць 500 нумар «Пагонi».

Для таго, хто кожны тыдзень робiць газету, разумее значнасць такой падзеi. А гэта значыць практычна дзесяць гадоў запар кожны тыдзень паведамляць чытачам аб тым, што адбываецца ў горадзе, вобласцi, краiне, за яе межамi. Гэта праца, праца i яшчэ раз праца.

Шлях «Пагонi», як i ўсiх незалежных газет у Беларусi, даволi складаны. Яна многiм не да спадобы за свае погляды i прынцыпы, за тое, што беларуская па сутнасцi i форме. За гэта, дарэчы, i даставалi папярэджаннi ад Дзяржкамдруку. За гэта трэба было змянiць утульнае прасторнае памяшканне на тое, што зараз: без вады i прыбiральнi. За гэта бiлi вокны ў рэдакцыi i прыходзiлi з вобыскамi.

Мне асаблiва прыемна павiншаваць калегаў з «Пагонi» з iх юбiлеем, паколькi я сам некалi быў сярод тых, хто рабiў яе першы нумар i даў назву газеце. Хацелася б пажадаць калегам найперш прафесiяналiзму i мужнасцi, без чаго, напэўна, наогул немагчыма рабiць газету ў сучаснай Беларусi. Разнастайных тэм, цiкавых матэрыялаў, высокага накладу i зацiкаўленых чытачоў.

Да пажаданняў далучаецца ўвесь калектыў «БИ».

М.КАРНЕВIЧ

Назад