Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

новости

У мiлiцыi скалечылi падлетка

Непаўналетнi Максiм Хандога пасля вяртання з Мастоўскага аддзела ўнутраных спраў быў тэрмiнова змешчаны ў мясцовую бальнiцу.

У той жа дзень яму зрабiлi аперацыю i выдалiлi селязёнку. Урач, якi рабiў аперацыю, не быў да канца ўпэўнены ў тым, што падлетак выжыве.

Як распавёў пасля аперацыi сам Максiм, яго разам з сябрам у мiнулы панядзелак выклiкалi ў Мастоўскi РАУС за тое, што 27 студзеня побач з Домам культуры яны ўдзельнiчалi ў бойцы, якая адбылася памiж мясцовымi падлеткамi. За ягонага сябра ў мiлiцыю пайшлi бацькi, Максiм прыйшоў сам. Па яго словах, над iм былi праведзены сапраўдныя катаваннi. Мiлiцыянты адзелi на рукi кайданкi, а ногi звязалi вяроўкай, якую прынёс сам начальнiк крымiнальнага вышуку капiтан Жаркоў. Пасля чаго яго пачалi збiваць кулакамi i нагамi. Затым праводзiлi допыт, склалi пратакол i адпусцiлi. Хлопец яшчэ сам дайшоў дадому, а там мацi адразу выклiкала хуткую дапамогу.

Узбуджана крымiнальная справа, вядзецца следства. Аб падрабязнасцях справы <Бi> будзе паведамляць.

Я.ПАЛУБЯТКА

Назад