Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Тадэвуш Касцюшка - 255 год

Ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што побач з мястэчкам Косава, у мiнулую нядзелю адбыўся мiтынг з нагоды 255 угодкаў з дня нараджэння Т.Касцюшкi.

Наш аўтобус з Гродна прыехаў у Косава са спазненнем, мiтынг ужо адбыўся, але побач з памятным камнем яшчэ знаходзiлiся людзi. Мне распавядалi, што мiтынг зладзiлi мясцовыя ўлады, але народу на iм было не шмат. Затое кветкi да камня ўсклалi прадстаўнiкi польскага, амерыканаскага i лiтоўскага пасольстваў. Тадэвуш Касцюшка - нацыянальны герой гэтых краiнаў. Нашы ж людзi, якiя ў гэты дзень прыйшлi ўшанаваць памяць нацыянальнага героя, спрачалiся каля помнiка наконт таго - як мы гэта робiм. Адныя з iх - прадстаўнiкi ўлады, казалi быццам праводзiлi працу ў рабочых калектывах, але людзi не прыйшлi. Другiя казалi, што так ушаноўваць памяць нацыянальнага героя, якога шануюць у iншых краiнах свету - папросту здзек.

Зрэшты, памятны знак на месцы, дзе нарадзiўся Т.Касцюшка, брэсцкiмi ўладамi быў устаноўлены толькi ў мiнулым годзе. Праз некалькi месяцаў мемарыяльная плiта была скрадзена невядомымi. iх так i не знайшлi, казалi толькi быццам гэта зрабiлi прыхiльнiкi беларуска-расiйскага аб'яднання. Дарэчы, як вядома, Т.Касцюшка стаў знакавай асобай для трох народаў: беларускага, польскага i лiтоўскага з таго часу, калi ўзначалiў паўстанне 1794 года супраць прыгнёту царскай Расii. На жаль, у нашых школах вучылi i працягваюць вывучаць iмёны тых, супраць каго змагаўся Касцюшка. Таму беларускiя вучнi лепей ведаюць iмя Суворава, чым Т.Касцюшкi.

Зараз на месцы, дзе нарадзiўся Т.Касцюшка, устаноўлена новая плiта. Ён пражыў немалы, насычаны прыгодамi i выпрабаваннямi век. Паранены ў апошняй бiтве, ён трапляе ў палон. З заключэння яго вызвалiў Павал i. Свой век Т.Касцюшка дажываў выгнаннiкам у Швейцарыi, дзе памёр у 1817 годзе. У Мерачоўшчыне ў гэты дзень прысутнiчаў Сямён Домаш, член прэзiдыўма ВС 13 склiкання, якi распавядаў, што ў швейцарскiм гарадку Золатурн, дзе памёр Касцюшка, ёсць музей яго памяцi. У ганаровай кнiзе для гасцей можна знайсцi запiсы самых вядомых сусветных палiтыкаў. Няма там толькi запiсаў кiраўнiкоў Беларусi.

Зрэшты, гэта не здзiўляе.

М.КАРНЕВIЧ

На фота: Косаўскi замак побач з месцам, дзе нарадзiўся Т. Касцюшка. Закiнуты, развалены, сцены распiсаны вандаламi. Мясцовыя людзi распавядаюць, што яго ў вайну спалiлi партызаны

Назад