Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Масты

Што хвалюе мастаўчан?

Нядаўна Цэнтрам сацыяльных iнавацый у Мастах было праведзена апытанне жыхароў горада. Высвятлялася, якiя праблемы ў гэты час хвалююць мастаўчан больш за ўсё i патрабуюць першачарговага вырашэння.

У апытаннi ўдзельнiчалi 20 чалавек, сярод якiх прадстаўнiкi ўлады, прадпрыймальнiкi, iнтэлiгенты, рабочыя, безпрацоўныя ва ўзросце ад 20 да 72 гадоў. Асноўная праблема, якую выдзялiлi на першае месца звыш 50% рэспандэнтаў – забеспячэнне горада якаснай пiтной вадой. Другое, што найбольш хвалюе мастаўчан – прадукты харчавання. Апытаныя лiчаць, што асартымент прадуктаў у горадзе нiзкi, няма нiякага выбару, ды i наогул жадае лепшага. На трэцiм месцы – праблема працаўладкавання. Апытаныя лiчаць, што ў горадзе высокi працэнт скрытага безпрацоўя.

Я. ПАЛУБЯТКА

Назад