«Паходнi» – 15 гадоў
12 сакавiка споўнiлася 15 гадоў культурна-асветнiцкаму клубу «Паходня». Гэта была адна з першых нефармальных арганiзацый у Гродне, якая ўзнiкла ў часы Перабудовы.
Займаючыся адраджэннем нацыянальнай культуры, мовы, традыцый, «Паходня» пастаянна знаходзiлася пад пiльным вокам камунiстычных уладаў. Пазней, з разгортваннем дэмакратычных працэсаў у краiне менавiта з «Паходнi» выйшлi тыя, хто ствараў мясцовыя фiлii Беларускага Народнага Фронту, сацыял-дэмакратаў i многiя iншыя дэмакратычныя арганiзацыi ў нашым горадзе. Узначальваў клуб вядомы ў краiне гiсторык Мiхась Ткачоў.
Клуб «Паходня» быў створаны 12 сакавiка 1986 года. Групка маладых навукоўцаў з Iнстытута бiяхiмii, мастакi, лiтаратары, студэнты сабралiся на першае сваё паседжанне ў гарадскiм Доме культуры. Тады гэта выглядала дзiўна, паколькi ўсе выключна размаўлялi па-беларуску, гаварылi пра набалелае: культуру, мову, гiсторыю. Першыя крокi паходняўцаў былi накiраваны на асабiстую самаадукацыю. Кожны чацвер, менавiта ў гэты дзень адбывалiся i працягваюць адбывацца паседжаннi, запрашалiся цiкаўныя госцi – мастакi, гiсторыкi, лiтаратары, артысты з Гродна, Мiнска i iншых гарадоў Беларусi, Расii, Украiны, якiя чыталi лекцыi, адказвалi на пытаннi. Тыя часы ў клубе можна было параўнаць з курсамi павышэння квалiфiкацыi. На гэтых паседжаннях многiм сябрам арганiзацыi адкрывалася невядомая гiсторыя Беларусi, прыгажосць мовы i культуры, што камунiстычнымi ўладамi замоўчвалася i хавалася ад народа. Апроч актыўных заняткаў, паходняўцы даволi часта выязджалi на экскурсii па памятных мясцiнах вобласцi, краiны, Вiленшчыны, праводзiлi суботнiкi i нядзельнiкi падчас якiх прыбiралi i даглядалi помнiкi архiтэктуры i памятныя мясцiны. Наўрадцi хто з iх можа забыцца, як начаваў на даху дома Багушэвiча, гуляў па вузенькiх вулачках Вiльнi з прафесарам Ткачовым i слухаў аповяды Антона Луцкевiча, сядзеў у батанiчным садзе Зоськi Верас, укладваў камянi на гары побач з Каложай. Было i iншае, калi хадзiлi адстойваць памятнiкi архiтэктуры: стары чыгуначны вакзал у Гродне, будынак А. Тызенгаўза на плошчы Ленiна, дзе месцiцца гiстарычны архiў, хадзiлi па кватэрах i вялi збор подпiсаў за адкрыццё беларускiх класаў... Не ўсё тады ўдалося, але з гэтага ўсё пачыналася.
«Паходня» працягвае сваю дзейнасць i зараз. У памяшканнi гарадскога Дома культуры рэгулярна адбываюцца сустрэчы з вядомымi людзьмi, навукi, культуры, палiтыкi. Як заўсёды а 19 гадзiне.
М. КАРНЕВIЧ
|