Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

«N.R.M.» - З ГРОДНА ЎСЁ ПАЧЫНАЛАСЯ

Мiнскi рок-гурт «N.R.M.» набiрае папулярнасць у гарадзенцаў. Так, у мiнулую суботу на канцэрт гурта прыйшло больш за 400 чалавек. Гэта ў два разы больш, чым на апошнiм канцэрце, што адбываўся ў мiнулым годзе.

У 1994 годзе быў створаны, дакладней, ператвораны з «Мроi» гурт «N.R.M.». За гэты час гурт выпусцiў дзевяць альбомаў. У склад «N.R.M.» ўвайшлi: Пiт Паўлаў – гiтара, Алезiс Дземiдовiч – барабаны, Юрась Ляўкоў – бас-гiтара, Лявон Вольскi – вакал, гiтара.

Для канцэртаў «N.R.M.» характэрна вельмi моцная, але светлая энэргетыка. Не стаў выключэннем i канцэрт, што праходзiў у Гродна. Фанаты гурта, што сабралiся каля сцэны, спявалi разам з вакалiстам. Калi музыкi зайгралi хiба што самую папулярную песню – «Тры чарапахi», Лявон адмыслова «спазнiўся» з уступам, i першы куплет зала праспявала сама. Потым Лявон рабiў з публiкай, што хацеў – па яго жаданню сотнi фанатаў то ва ўвесь голас, то шэптам падпявалi яму. Пасля канцэрта фанаты яшчэ каля гадзiны асаджалi сцэну з жаданням узяць аўтографы. Хто падаваў вокладкi ад альбомаў гурта, а хто – майкi i курткi.

Нягледзячы на стомленасць, лiдэр гурта – Лявон Вольскi згадзiўся адказаць на некалькi пытанняў «БИ».

БИ: Спачатку аб канцэрце – як публiка? Якiя ўражаннi?

Л.В.: Гарадзенская публiка вельмi адукаваная, i мне заўседы вельмi прыемна выступаць у Гродна. Тым больш, што адсюль усе пачыналася.

БИ: Ходзiць шмат чутак адносна вас i пiсьменнiка Артура Вольскага... Усеж-такi, кiм ен вам даводзiцца?

Л.В.: (усмiхнуўшыся): Бацька ен мне...

БИ: Музыкi «N.R.M.» займаюцца не толькi «N.R.M.», але i iншымi праектамi... Цi не шкодзiць гэта гурту?

Л.В.: Нi ў якiм разе! Наадварот, я лiчу, што дзякуючы гэтаму кожны прыносiць у «N.R.M.» нешта новае.

БИ: I яшчэ на ўзроўнi чутак: кажуць, што твая жонка i дырэктар гурта ў адной асобе – Ганна Вольская, будзе прымаць удзел у новым праекце ў якасцi спявачкi...

Л.В.: Аб гэтым рана гаворыць.

БИ: Але ў планах гэта ёсць?

Л.В.: (усмiхнуўшыся): Ёсць, ёсць...

БИ: Апошняя «Рок-Каранацыя» – вынiкi не сталi для вас нечаканасцю?

Л.В.: Мы чакалi, што ў нас будзе шмат узнагарод, але ж столькi... Адносна ўражанняў – даволi жорсткая арганiзацыя, можна сказаць, што мы «Каранацыi» нават i не бачылi. Дарэчы, усе музыкi не атрымалi нiякiх грошаў за гэта.

БИ: А праўда, што вы збiраецеся прадаць адну са сваiх «рок-карон»?

Л.В.: Гэта так. Калi будзе аўкцыён, то «Карона`97» будзе выстаўлена на продаж, але адмыслова кошт яе будзе... не маленькi – толькi вельмi заможны чалавек дазволiць сабе яе купiць. Яшчэ можна будзе купiць касцюмы, у якiх мы ў той час выступалi. Але гэта акцыя будзе зроблена не для таго, каб неяк узбагацiцца. Гэта будзе акцыя дзеля акцыi. Шмат чаго «N.R.M.» робiць у беларускiм шоў-бiзнэсе ўпершыню.

БИ: Цi не плануеце вы зрабiць прарыў на расiйскiя СМI?

Л.В.: Мы арыентуемся больш на заходнiя краiны, напрыклад, мы рэгулярна выступаем у Польшчы. Але ёсць такi варыянт, што будзем граць i ў клубе «Антрапалогiя» у Маскве. На самой справе, калi наша музыка спатрэбiцца ў Расii, мы будзем там выступаць. Але «щемиться» туды i падстройвацца пад маскоўскiх прадзюсэраў не збiраемся.

Дзмiтрый ЯГОРАЎ

На фота: Лявон Вольск? - л?дэр гурта

Фота аўтара.

Назад