Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Журналісты патлумачыліся ў КДБ

У мiнулы аўторак ва Упраўленнi КДБ па Гродзенскай вобласцi пабывалi журналiст «Пагонi» Павел Мажэйка i рэдактар газеты Мiкола Маркевiч.

Iх запрасiлi для гутаркi наконт апублiкаванага ў папярэднiм нумары выдання артыкула пад назвай «Iнтэграсты ў Гродна не прыедуць». Размова ў iм iшла аб тым, што запланаваная на 11-12 мая сесiя парламенцкага сходу Беларусi i Расii ў Гродне не адбудзецца. Адной з магчымых прычын пераносу сесii газета назвала пагрозу нейкай невядомай дагэтуль арганiзацыi – Рада Камандзiраў Беларускай Народнай Самааховы. Справа ў тым, што 7 мая рэдакцыя атрымала факс ад арганiзацыi, якая сябе так назвала, i надрукавала яго. Вось некалькi сказаў з гэтага дакумента: «Гэтай заявай мы папярэджваем iнтэгратараў аб тым, што знаходжаньне прыхiльнiкаў аб'яднаньня Беларусi i Расii на гарадзенскай зямлi можа стацца фатальным для iх асобаў. З моманту прыезду парламентарыяў на захад Беларусi Рада Камандзiраў здымае з сябе ўсякую адказнасць за iх жыцьцё i бясьпеку».

Журналiсты далi тлумачэннi супрацоўнiкам аддзела па барацьбе з тэрарызмам. Як заўважылi супрацоўнiкi «Пагонi», размова з iмi вялася вельмi карэктна i прыстойна.

М.КАРНЕВIЧ

Назад