| 
             
 
            
	    Дзеці ў грамадстве
            
            
            12 траўня  2001 года адбыўся круглы стол «Узаемадзеянне дзiцячых iнiцiатыў з грамадствам» у межах нацыянальнага праекта «Глабальны рух у iнтэрэсах дзяцей», якi рэалiзуе Беларуская Нацыянальная Моладзевая Рада сумесна з Прадстаўнiцтвам Дзiцячага Фонда ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi. 
            
             
            
            
	    Галоўная тэма праекта – уцягненне дзяцей у актыўную дзейнасць па змяненню свайго становiшча ў грамадстве, на задавальненне сваiх iнтарэсаў i праў, вырашэнне асабiстых праблем, а таксама на развiццё i адукацыю. Удзельнiкамi круглага стала сталi 11 прадстаўнiкоў дзiцячых iнiцiятыў Гродна, а таксама прадстаўнiкi Упраўлення адукацыi Гродзенскага аблвыканкама, абласнога палаца творчасцi дзяцей, адной з сярэднiх школ горада i грамадскiх аб’яднанняў. 
 
Пад час круглага стала у тым лiку былi вызначаны i асноўныя цяжкасцi ва ўзаемадзеяннi памiж дзiцячымi iнiцыятывамi i грамадствам. Гэта недахоп iнфармацыi аб дзейнасцi дзiцячых iнiцыятыў у грамадстве i аб працы дзяржструктур i грамадскiх аб’яднанняў, неўспрыняццё адзiн аднаго як рэальных партнераў, неведанне механiзмаў супрацоўнiцтва i iнш. 
 
Адзначым, што круглыя сталы, дыскусii ў межах праекта «Глабальны рух...» будуць адбывацца кожны месяц.  		            Наш карр. 
            
	    |