Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

«Вертыкаль» ужо цісне

Кiраўнiцтва Ашмянскага райвыканкама шляхам пагрозаў патрабуе ад жыхароў вёскi Мураваная Ашмянка, каб яны забралi свае подпiсы за вылучэнне мясцовай настаўнiцы ў раённую камiсiю па выбарах прэзiдэнта РБ.

Загадчык аддзела арганiзацыйна-кадравай работы Валерый Сайко разам з галоўным урачом райбальнiцы Уладзiмiрам Макарэвiчам наведалi вёску дазнаўшыся пра незапланаванае вылучэнне.Мясцовыя калгаснiкi, урачы i настаўнiкi сабралi 36 подпiсаў за вылучэнне Марыi Матвейка ў Ашмянскую раённую камiсiю па выбарах прэзiдэнта РБ. Згодна закона дастаткова 30 подпiсаў. Раённаму начальству гэта вельмi не спадабалася.Адбылася размова пасланнiкаў раёна з жыхарамi вёскi Мураваная Ашмянка. Мясцовыя людзi добра напалохалiся. Стала вядома, што частка з iх мусiла забраць свае подпiсы.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад