Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Беласток да Гродна бліжэе

15-16 чэрвеня ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы пройдуць днi Беластоцкага ўнiверсiтэту. Як зазначыла журналiстам прарэктар Беластоцкага ўнiверсiтэту Леанарда Дацэвiч, такая iмпрэза ў гiсторыi двухбаковых стасункаў ладзiцца ўпершыню. Рэпрэзентаваць свой унiвэрсытэт плануюць прыехаць з Беластоку каля 100 выкладчыкаў i студэнтаў.

«Нашы ўнiверсiтэты побач, але мы мала ведаем адзiн пра аднаго», – казала спадарыня Дацэвiч. З яе словаў, прыярытэт у развiццi адносiн з iншымi ВНУ Беластоцкi ўнiвэрсытэт надае Беларускiм навучальным установам, i асаблiва Гродзенскаму ўнiверсiтэту, хаця двухбаковае супрацоўнiцтва наладжана з установамi гэткага кшталту больш чым у трыццацi краiнах свету. Гэткая сiтуацыя патлумачваецца, перадусiм, тым, што ў нас агульная гiсторыя, культура, i сумесныя даследаваннi дапамагаюць больш глыбока ўсё вывучаць.

Дарэчы, як зазначыла спадарыня Дацэвiч, Еўрапейская Рада зацiкаўлена ў пашырэннi такiх даследаванняў. Ужо цяпер у гэтым кiрунку вельмi плённа працуюць Iнстытут гiсторыi з Беластоку i Унiвэрсытэт iмя Янкi Купалы. У кастрычнiку 2002 году ў Беластоцкiм унiверсiтэце адкрыецца факультэт беларускай фiлалогii – дагэтуль там iснуе толькi адпаведная кафедра. Плануецца, што ў Беласток будуць запрашацца на вучобу i студэнты з Беларусi.

Рэктар Гродзенскага ўнiверсiтэту Сяргей Маскевiч абвясцiў праграму мерапрыемства i зазначыў, што ў першы дзень рэктару Беластоцкага ўнiверсiтэту будзе прысвоена Ганаровае званне доктара Дзяржаўнага ўнiверсiтэту ў Гродне.

Мяркуецца, што госцi пабываюць у Багатырэвiчах, побач з месцамi, дзе пiсала свае раманы Элiза Ажэшка.

М.КАРНЕВIЧ

Назад