Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Лiда

Жарты «начальніка КДБ»

Двое гродзенцаў уначы патрабавалi ад вартаўнiка лiдскай выратавальнай станцыi, каб той выдаў iм катамаран.

Хлопцы не скупiлiся: прапанавалi добрыя грошы, пiва i шмат абяцанак. Аднак вартаўнiк на гэта не паддаўся. Тады адзiн з iх назваўся начальнiкам Гродзенскага КДБ i пагражаў вартаўнiку тым, што скiне яго з працы. Размовы тым не менш не атрымалася. Тады, так званы «кэдэбэшнiк» схапiў са стала ключы i кiнуўся ўцякаць. Праўда, далёка не забег, падаспеўшыя мiлiцыянеры схапiлi «жартаўнiка» i адвезлi ў пастарунак. П.МАКАРЭВIЧ

Назад