Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Астравец

Японскі прафесар на магіле Гашкевіча

Днямi Астравецкi раён наведаў доктар фiлалагiчных навук, прафесар Хакайдскага ўнiверсiтэта Э.Юшына.

Галоўная мэта яго вiзiта – збор матэрыялаў аб жыццi беларускай вёскi. Прафесар рыхтуе аб гэтым кнiгу. Аднак першае, што зрабiў японскi навуковец, наведаў магiлу I.Гашкевiча ў Астраўцы. Наш зямляк, як вядома, быў першым консулам Расiйскай iмперыi ў Японii. Японцы, па словах прафесара, дагэтуль памятаюць i шануюць нашага земляка, якi вельмi шмат добрага зрабiў для iх краiны i людзей.

Нагадаю, што першымi, хто адшукаў магiлу Гашкевiча ў Астраўцы, былi прадстаўнiкi японскага пасольства ў Маскве. Iм дазволiў прыехаць у Астравец М.Гарбачоў, якi праводзiў у той час у краiне «Перестройку».

М.ВЯНГРОЎСКI

Назад