«Прывядзі бацькоў на выбарчы ўчастак»
5 жнiўня бабруйскiя гарадзкiя арганiзацыi «Малады Фронт» i «Маладыя сацыял-дэмакраты» правялi чарговую акцыю «ВЫБIРАЙ».
Гэтым разам моладзь раздавала цукеркi «Чупа-Чупс», да якiх былi прышпiлены папяровыя стужкi з надпiсам: «9 верасня – выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Прывядзi бацькоў на выбарчы ўчастак». Амаль па ўсiм цэнтры гораду – плошча Перамогi, плошча Ленiна, дзiцячы парк, вулiцы Савецкая, Сацыялiстычная ды iнш. – працавалi летнiя Санта-Клаўсы. Усiм прахожым дзiцячага ўзросту яны раздавалi салодкiя падарункi з нататкаю для бацькоў.
BARC
|