Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Акцыя

Узгадалі палітычных ахвяраў

30 кастрычнiка некалькi актывiстаў незарэгiстраванай арганiзацыi «Малады Фронт» правялi ўлётачную акцыю, якая, па думках арганiзатараў, павiнна нагадаць гарадзенцам аб ахвярах палiтычных рэпрэсiй.

Для акцыi была выкарыстана эфектыўная тактыка – каля дзесяцi маладых людзей разышлiся па паверхах гандлёвага дома «Нёман» i лiтаральна за тры хвiлiны раздалi пакупнiкам i прадаўцам большую частку ўлётак, пасля чаго рушылi ў бок Савецкай плошчы, раздаючы мiнакам застаўшыяся ўлёткi. Тоё, што маладафронтаўцы не стаялi на месцы, дазволiла пазбегнуць затрыманняў, чым звычайна сканчаюцца такiя акцыi.

Ва ўлётках пералiчаюцца славутыя людзi Беларусi, якiя былi рэпрэсаваны ўладамi па палiтычных прычынах. У спiсе – Ларыса Генiюш, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Тадэвуш Касцюшка. Побач з гэтымi iменамi – iмя старшынi «Маладога Фронту» Паўла Севярынца. У прыватнацi, пра яго гаворыцца, што ён за час палiтычнай дзейнасцi атрымаў больш за 700 сутак арышту i больш двух мiльёнаў рублёў штрафаў. Акрамя таго, ва ўлётках адзначаецца, што за пяць гадоў iснавання «Маладога Фронту» больш за 700 сябраў арганiзацыi трапiлi пад уцiск з боку ўлады.

Д.ЯГОРАЎ

Назад