За што судзяць чалавека?
Каля двухсот чалавек сабралiся ў мiнулы чацьвер у Гродне на маленне да месца, дзе роўна сорак гадоў таму бальшавiцкiя ўлады знiшчылi першы ў горадзе касцёл – Фару Вiтаўта.
Пасля гэтага ў памяшканне Ленiнскага РАУС быў запрошаны адзiн з прысутных на акцыi – мастак Дзмiтрый Iваноўскi, на яго склалi пратакол як на арганiзатара i актыўнага ўдзельнiка несанкцыянаванага мерапрыемства. У Ленiнскiм судзе Гродна гэтымi днямi разглядаецца адмiнiстрацыйная справа ў дачыненнi да Дз.Iваноўскага. Дарэчы, яму пагражае штраф у памеры ад 150 да 300 мiнiмалак, або арышт ад 10 да 15 сутак.
Нагадаю, што некалькi гродзенцаў загадзя падалi заяву ў гарвыканкам на правядзенне мiтынгу «Без гiсторыi – няма будучынi». Акцыю збiралiся прысвяцiць саракавой гадавiне з дня знiшчэння першага касцёлу ў Гродне. Улады, аднак, дазволу на гэта не далi, спаслаўшыся на iснаванне Пастановы, згодна з якою за месца правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаны новы парк. У адказе, да таго, гаворыцца: «отказать в проведении митинга 29 ноября 2001 года по заявленной тематике». Акрамя таго, што адказ улады даслалi практычна напярэдаднi мерапрыемства, iм яшчэ не спадабалася i тэматыка мiтынгу.
Тым не менш, а 17.30 блiз Савецкай плошчы сабралiся людзi. Гарэла шмат светлых, трапяткiх агенчыкаў.
Дзмiтрый Iваноўскi коратка распавёў, як руйнавалi касцёл у 1961 годзе, i папярэдзiў людзей, што нiякага мiнтынгу праводзiць не будуць, паколькi ўлады яго забаранiлi. Затым пачалося маленне. Святароў, праўда, не было. Заспявалi «Магутны Божа».
З яловых галiнак быў выкладзены на снезе крыж, якi акружылi запаленымi свечкамi. А побач уладкавалi карцiну з выяваю Фары.
Блiжэй да завяршэння акцыi да спадара Iваноўскага падыйшлi мiлiцыянты i запрасiлi яго ў машыну, якая адразу ж накiравалася ў Ленiнскi РАУС.
Ахоўнiкi парадку пры гэтым не зважылi на той факт, што спадар Iваноўскi паведамiў сабраўшымся, што ўлады забаранiлi правядзенне мiтынгу, i прапанаваў «звярнуцца з малiтвай да Бога i папрасiць Госпада даць усiм людзям хлеба штодзённага, здароўя, шчасця ў сямейным i асабiстым жыццi i пазбавiць нас ад Лукавага». Аказваецца, i гэта ў нас забаронена. Цiкава, што ж тады можна? Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў А.Лукашэнка тыражом у 50 тысяч экзэмпляраў асобнай брашурай надрукаваў сваю праграму «За сильную и процветающую Беларусь!». Яна была распаўсюджана па ўсёй краiне. Дарэчы будзе працытаваць прэзiдэнта, дзе ён гаворыць аб свабодзе слова: «Каждый человек имеет право на собственное мнение, он также будет иметь право свободно и без ограничений его высказывать. Всякие попытки со стороны руководителей и чиновников «заткнуть рот» гражданину будут пресекаться!». Паўстае пытанне: выконваецца праграма прэзiдэнта ў нашай краiне, цi гэта было напiсана толькi дзеля выбарчай кампанii? Калi тое, што дэкларуе ўсяму народу прэзiдэнт, не выконваецца, то чаго вартыя яго абяцаннi? А можа ён не ведае, што твораць ягоныя чыноўнiкi ў Гродне?
М.КАРНЕВIЧ
|