Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Воранава

Хто памятае, а нехта забывае

Днямi ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну мясцовыя лiтоўцы адзначалi 119 ўгодкi вядомага навукоўца-прыродазнаўцы Тадаса Iванаўскаса.

Паходзiць Тадас з вядомай сям’i Iваноўскiх, што жыла ў фальфарку Лябёдка Шчучынскага раёну. Ён лiчыў сябе лiтоўцам i звязаў свой лёс з лiтоўскай культурай i народам. Яшчэ адзiн брат – Вацлаў быў беларускiм патрыётам i надрукаваў у Лябёдцы першыя нумары газеты «Свабода». Трэцi брат лiчыў сябе палякам i стаў заслужаным дзеячам для польскай культуры.

На жаль, урачыстасцяў у гонар Вацлава Iваноўскага беларусы не праводзяць. Лiтоўцы шануюць Тадаса i кожны год святкуюць ягоны юбiлей. У Лябёдку ў гэты дзень ездзяць не толькi пеляскiя лiтоўцы: дарослыя, школьнiкi, туды прыязджаюць i госцi з Лiтвы.

Вялiкая ўсё ж справа шанаваць людзей, якiя прысвяцiлi сваё жыццё народу i ягонай культуры. Толькi як дайсцi да гэтага разумення?

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад