Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Сфера СМИ

Маркевіч пакараны

50 мiнiмальных заробкаў, або 500 тысяч рублёў штрафу – такi прысуд вынесены Мiколу Маркевiчу, галоўнаму рэдактру былой газеты «Пагоня», абвiнавачанаму судом ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пiкеце, якi адбыўся 19 лiстапада.Прысуд вынес суддзя Ленiнскага суда Гродна Дзьмiтрый Дземчанка.

Суддзя Дземчанка зачытаў мiлiцэйскi пратакол. Згодна з iм Мiкола Маркевiч удзельнiчаў у недазволеным пiкеце. Пiкетчыкi пратэставалi супраць закрыцця газеты «Пагоня» гаспадарчым судом, якое адбылося 12 лiстапада. Тры мiлiцэйскiя капiтаны пацьвердзiлi ў судзе тое, што запiсана ў пратаколе датычна пiкету.

Мiкола Маркевiч нагадаў, што паводле Канстытуцыi кожны грамадзянiн мае правы i свабоды. У тым лiку – на пiкетаванне. А калi некаторыя беларускiя законы не адпавядаюць мiжнароднаму праву, дык павiнна дзейнiчаць мiжнароднае права.

Суддзя Дземчанка адказаў, што без дазволу ўладаў усё не дазволена. Калi ўстаць на вулiцы з плякатам – «Я хачу двухпакаёвую кватэру» альбо «Я не забяру сёння з дзiцячага садка сваё дзiця», – гэта таксама будзе незаконнай акцыяй. Адбыўся прагляду мiлiцэйскага вiдэафiльму, прысвечанага пiкету. А 9 -ай гадзiне ранiцы ў чацьвер суддзя Дземчанка зачытаў прысуд. Тлумачэннi Маркевiча ў сваю абарону судом былi прызнаны няслушнымi. Згодна артыкула 167 прым 1, часткi 1 Адмiнiстрацыйнага кодэксу РБ, М.Маркевiч быў пакараны штрафам у 50 мiнiмальных заробкаў. Нагадаю, што згодна гэтага артыкула прадугледжваецца штраф у памеры ад 20 да 150 мiнiмальных заробкаў.

М.КАРНЕВIЧ

Назад