Лiда
«Шалом» – народны
Ансамбль яўрэйскай музыкi «Шалом» з Лiды атрымаў званне – народнага. Гэта стала сапраўднай культурнай падзеяй у горадзе. Калектыў пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Цвiлянскага папулярны не толькi ў Лiдзе, але i за яго межамi. Ён з посьпехам выступаў у Маскве i Мiнску, Польшчы i Iзраiлi, з’яўляецца лаўрэатам нацыянальнага фестываля Нацыянальных культур у Гродне. Застаецца толькi дадаць, што калектыў выконвае песнi розных народаў на пяцi мовах.
«БI» далучаецца да вiншаванняў i жадае «Шалому» новых поспехаў.А.ЖАЛКОЎСКI
|