Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

прафсаюзы

На абласным узроўні без праблем

Лiдэр Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай Франц Вiтко пабываў у Гродне. Адной з галоўных мэтаў паездкi была сустрэча з кiраўнiком абласной вертыкалi. Падчас яго гутаркi са старшынёй аблвыканкама Уладзiмiрам Саўчанкам абодва бакi прыйшлi да высновы, што ў iнтарэсах людзей сацыяльнае партнерства павiнна развiвацца i надалей, а на абласным узроўнi асаблiвых супярэчнасцяў памiж прафесiйнымi саюзамi i ўладай на сёння няма.

Пазней, у ходзе сустрэчы з прэзiдыумам абласнога савета прафсаюзаў, Франц Вiтко падрабязна распавёў аб сiтуацыi з безнаяўным пералiчэннем сяброўскiх складак. Лiдэр ФПБ спадзяецца, што ўрад усё-такi адменiць сваю Пастанову ад 14 снежня мiнулага года, якая паставiла пад пагрозу iснаванне многiх пярвiчак. Звяртаючыся да прафсаюзных актыўнiкаў, Франц Вiтко заўважыў, што сёння самае галоўнае, – рэальна дапамагаць людзям. Тады i рэйтынг прафсаюзаў будзе высокiм.

ФПБ робiць шматлiкiя спробы паразумецца з кiраўнiцтвам краiны. Але сустрэцца нi з прэзiдэнтам, нi з прэмьер-мiнiстрам Францу Вiтко пакуль нiяк не ўдаецца.

Пётр ЮрэвIЧ

Назад