Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Свіслач

А.Кузьму паставілі на месца

Калегiя абласнога суду вынесла рашэнне адмовiць дырэктару Свiслацкага кормаадкормачнага пункта А.Кузьме ў скарзе на рашэнне Свiслацкага раённага суду.

Яшчэ 29 кастрычнiка вадзiцель аўтобуса кормаадкормачнага пункту Вiктар Мухiн развозiў рабочых на абед. На прыпынку ў Свiслачы Святлана Лукашэвiч выйшла з аўтобуса i падвярнула нагу. I сведкi, i сама Святлана ў судзе сцвярджалi, што вiны вадзiцеля няма. Аўтобус стаяў, папросту яна няўдала ступiла. Гэта самае пазней пацвердзiла i экспертыза супрацоўiнкаў ДАI. Тым больш, што Вiктар Мухiн адразу адвёз яе ў шпiталь. А.Кузьма на працы ўчынiў сваё расследаванне i нават застаўляў сведкаў даваць пiсьмовыя паказаннi ў ягоным кабiнеце. Запiсвала iх бухгалтар. Ён палiчыў, што вадзiцель парушыў правiлы транспартнай бяспекi. Пасля гэтага А.Кузьма выдаў загад адхiлiць ад працы В.Мухiна па артыкулу 42 ПК РБ. Праўда, гэты артыкул Працоўнага кодэксу прадугледжвае звальненне з працы. Мухiн, з яго словаў, хадзiў на працу, але работы яму Кузьма не даваў. Тады Вiктар Пятровiч i вырашыў звярнуцца ў суд. Суд у сваю чаргу вынес рашэнне i абавязаў Кузьму аднавiць на працы В.Мухiна.

Былому старшынi райвыканкама такое рашэнне суду прыйшлося недаспадобы. Ён падаў скаргу ў абласны суд i падчас паседжання калегii даводзiў суддзям, што Свiслацкi суддзя i адвакат В.Мухiна помсцяць яму за былое. Дарэчы, сам А.Кузьма ў суд не хадзiў, калi яго выклiкалi, а пасылаў бухгалтарку. Цяпер ён заявiў, што «дойдзе да канца», пакуль не знойдзе праўды. Маўляў, ён адстойвае iнтарэсы дзяржавы.

У Свiслачы А.Кузьма вядомы сваiмi аўтарытарнымi метадамi кiравання, i наша газета неаднойчы аб гэтым пiсала. Дарэчы, падчас яго кiравання ў Свiслачы нават аднавiлi помнiк Сталiну. З пасады старшынi райвыканкама яго папрасiлi ў мiнулым годзе. Анатоль Фамiч ужо ў пенсiйным узросце. Дарэчы, i на кормаадкормачным пункце рабочыя даўно мараць аб маладым кiраўнiку, паколькi метады кiравання А.Кузьмы ўжо даўно ўсiм надакучылi.М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад