махлярства
Рэагаванне па-міліцэйску
Пад маскай добрага Дзеда Мароза, бывае, выступаюць льгiя людзi. Менавiта такiя прахiндзеi ў гонар Года Каня «ашчаслiвiлi» бедных сялян у шэрагу вёсак Лiдчыны. Пад’язджалi на шыкоўнай iншамарцы да вясковай хаты, заходзiлi ў дом, удакладнялi, цi тут жыве такi чалавек, былы перадавiк калгаса, а зараз пенсiянер. Атрымаўшы сцвярджальны адказ, спачувалi старым у сувязi з iх хваробамi i прапаноўвалi ў якасцi дара iмпартны цуда-масажор. Маўляў, гэта штукенцыя многiя хваробы з цела прагонiць. Потым гучала ўдакладненне: замежная прылада дарагая, каштуе пад 200 тысяч рублёў. Але асноўную суму за колiшнiх перадавiкоў заплацiць, а з ветэрана патрабуецца нейкiх 50 тысяч. Часам гэта лiчба падскоквала да 80 тысяч, iншым разам змяншалася.
Пра фальшывых дабрадзеяў нядаўна расказала «Лiдская газета». У карэспандэнцыi быў выказаны папрок работнiкам мiлiцыi. Хоць аферысты дзейнiчалi не адзiн дзень, аднак iх на месцы злачынства не схапiлi. Не лепшым чынам, на думку пацярпеўшых, аднеслiся да iх сiгналу-просьбы аб дапамозе ў выкрыццi тых, хто збываў загранiчныя падробкi. Вось, што пiсаў аўтар артыкула: «...вясковец патэлефанаваў у мiлiцыю i папрасiў дапамогi. I што, вы думаеце, ён папрасiў у адказ? «Не будзьце такiмi дурнымi...», «Купляйце, калi маеце шмат грошай...», «У нас няма бензiну...».
Далейшая рэакцыя людзей у пагонах была наогул неверагодная. У рэдакцыi з’явiлiся два мiлiцэйскiя чыны, зайшлi ў кабiнет аўтара карэспандэнцыi Тадэвуша Чарнавуса. Пачуўшы словы строгiх гасцей: «Нам трэба правесцi дазнанне ды скласцi пратакол, а следам пытанне: дзе i калi аўтар нарадзiўся, хрысцiўся...», бедалага аслупянеў i амаль не страцiў прытомнасць. Добра, што такi допыт быў спынены, дзякуючы настойлiвасцi калегаў Чарнавуса.
Вось такое рэагаванне на скаргi вяскоўцаў i публiкацыi ў газеце. Дарэчы, дзяржаўнай газеце. Незразумела дагэтуль, як будуць развiвацца падзеi далей. Зразумела пакуль толькi адно: да крытыкi ў Лiдскiм аддзеле ўнутраных спраў адносяцца, мякка кажучы, хваравiта. Колькi гадоў таму мясцовы журналiст Аляксандр Жалкоўскi падзялiўся на старонках згаданага выдання ўражаннямi аб службова-асабiстых кантактах з работнiкамi гэтай установы. Аўтар станоўча адазваўся аб увазе i добразычлiвасцi начальнiка ГРАУС Iвана Змуршчыка i яго сакратаркi, а вось у адрас супрацоўнiкаў пашпартна-вiзавай службы выказаў папрокi за, мякка кажучы, невысокую культуру ў адносiнах да наведвальнiкаў.
Ох, што пасля гэтага пачалося! Гнеўныя словы аўтару пасыпалiся па тэлефоне. У рэдакцыю ад I.Змуршчыка прыйшло абвяржэнне. У гэтай паперы шаноўны Iван Мiкалаевiч канстатаваў, што ў публiкацыi справядлiвыя толькi хвалебныя радкi, дзе адзначалiся ягоныя станоўчыя якасцi, а крытычныя абвяргалiся. На абарону лiдчан устаў i былы начальнiк абласной пашпартна-вiзавай службы. Ён нават абвiнавацiў А.Жалкоўскага ў намеры сарваць пашпартызацыю ў краiне. Такiм чынам высокiя мiлiцэйскiя чыны крытыку не прызналi нават часткова. Да слова, яны абаранялi службу, якую ўзначальвала А.Глазава, i якая потым была выкрыта як аматар хабару i асуджана па крымiнальнай справе судом Шчучынскага раёну.
Думаеце, пасля гэтага хто-небудзь папрасiў у аўтара i рэдакцыi прабачэння?Дарэмна спадзявацца на гэта ў Лiдзе. Праўда, пасля звароту А.Жалкоўскага ў Мiнiстэрства унутраных спраў, словы прабачэння прыйшлi са сталiцы.
Можна меркаваць, што ганарыстыя мiлiцэйскiя кiраўнiкi працуюць у старажытным горадзе. Цi ведаюць аб гэтым ва Ўпраўленнi ўнутраных спраў аблвыканкама? Як ацэньваюць там такi стыль работы лiдчан?
С. Валошка
|