Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

культура

Таварыства, адкрытае для талентаў

Таварыству майстроў народнай творчасцi г.Гродна споўнiлася роўна дзесяць гадоў. Да юбiлею i прымеркавана. выстава , якая адкрылася ў зале абласнога навукова-метадычнага цэнтра па вулiцы Савецкай.

Мнагалюдна было на адкрыццi. На ўрачыстасць прыйшлi людзi, якiя разумеюць i цэняць народную творчасць i ўсяляк спрыяюць яе развiццю. Гарадское таварыства майстроў народнай творчасцi адкрыта для кожнага таленту. Кожнага гатова падтрымаць. Яно згуртавала мастакоў, разьбяроў па дрэве, майстроў керамiкi i многiх iншых умельцаў . Самыя лепшыя i найбольш значныя iх працы прадстаўлены, канечне ж, на гэтай выставе.

Георгiй Сцяпанаў, мастак, сябра Таварыства:

Удивительно быстро летит время. Кажется, что совсем недавно всё это было. В 1985 году состоялась наша областная выставка народного творчества. Это был первый шаг к нашему объединению. Затем, в 1992 году, было образовано наше Товарищество.

Оно объединяет многих по-настоящему талантливых мастеров. Надо сказать, что создавал нашу организацию художник Дмитрий Ивановский, который очень многое сделал на этом посту. Ну а теперь, буквально на недавнем нашем общем собрании народных мастеров эстафету переняла Валентина Брысяч.

Аляксандр Талерчык, краязнаўца

Вельмi ўразiлi маштабы гэтай выставы. Вельмi шмат аўтараў розных жанраў паказалi сваю творчасць.

Мне асабiста знаёмы Валеры Кубышын. Ён яшчэ з дзяцiнства захапляўся керамiкай. I сёння было вельмi прыемна бачыць на выставе цэлы «букет» твораў, зробленых яго рукамi. Яны вельмi ўразiлi мяне сваёй арыгiнальнасцю, прыгажосцю. Мне было вельмi прыемна сёння пабачыць макет Фары Вiтаўта, якi зрабiў Дзмiтры Iваноўскi. Гэта вельмi таленавiты мастак, якi мае з дзясятак замежных выставаў, аўтар многiх патрыятычных малюнкаў, Зроблены iм макет Фары Вiтаўта дае нам уяўленне, якое прыгожае гэта было збудаванне, сапраўдны, шэдэўр. Фара Вiтаўта так аздабляла Гродна, што цяжка было ўявiць без яе наш горад. На жаль, 40 год таму назад гэты храм быў разбураны. Ёсць спадзяванне, што Фару Вiтаўта можна будзе аднавiць. Так, як зрабiлi ў Маскве з храмам Хрыста Спасiцеля.

Яшчэ мяне вельмi ўразiлi працы Аляўцiны Кавалеўскай, – яе вышыўка. Калiсьцi яны былi сасланыя ў Казахстан, i ёй бацька расказваў , што сабой уяўляе Беларусь. I яна па гэтым уяўленнi зрабiла вышыўку, на якой жытнёвае поле, квяцiсты луг, на якiм гуляюць дзецi. Гэта такая ўражлiвая праца, якая нiколi з памяцi не адыходзiць.

Янiна Барысевiч, супрацоўнiца гарадскога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасцi:

Гэта рэтраспектыўная выстава, на якой прадстаўлена многае з таго, што народныя ўмельцы стварылi за мiнулае дзесяцiгоддзе. Радуе, што народная творчасць жыве. Народным майстрам складана працаваць у гарадскiх кватэрах.Таварыства стараецца iм дапамагчы. Мы бярэм удзел у кiрмашах i святах , фестывалях. Ёсць i пытаннi, якiя патрабуюць вырашэння. Гарадскую творчую суполку трымае нейкае рамяство. Важна схiлiць народных майстроў да традыцыйнага мастацтва..На вялiкi жаль, народная творчасць у апошнi час стала больш дэкаратыўнай. Вельмi важна, каб ва ўмовах рынку падтрымлiвалi народнае мастацтва, iнакш яму цяжка выжыць. А глядзiце, што выходзiць: чуць капельку ты нечага добрага прадаў, як цябе падаткамi абкладаюць. Падатковая наша палiтыка прыроўнiвае народных майстроў да камерсантаў. Гэтага не павiнна быць. Адзiн з нашых майстроў, – Шубiна Таццяна, мае цяпер вялiкiя праблемы. Статус народнага майстра павiнен запрацаваць. А ён не працуе. Так што акрамя творчасцi прыходзiцца займацца i такiмi пытаннямi...

Старшыня Таварыства, мастак Валянцiна Брысач

Я состою в Товариществе мастеров народного творчества последние 10 лет и считаю, что это объединение творческих людей дает народным умельцам очень многое. Возможность значительно больших контактов , участия в различных культурных мероприятиях. Всё это дает каждому из нас стимул в работе и вдохновение. Кроме того, Товарищество помогает нашим мастерам решать конкретные проблемы. У нас уже 20 человек получили творческие мастерские. Это и художники, и мастера прикладного искусства. Сама я занимаюсь живописью. Рисую пейзажи, натюрморты. Люблю рисовать лошадей. Для меня это тема, связанная с рыцарством, красотой. Наступивший год считается Годом Лошади. Хочется, чтобы он для нас всех и для Товарищества был удачным.

Мiхаiл ВасIлевIЧ

Фота аўтара

Назад