Шчучын
Калі пуста ў кішэнях
У Шчучынскiм раёне налiчваецца каля 80-цi пустуючых аб’ектаў былых вайсковых гарадкоў.
Сярод iх казармы i каравульныя памяшканнi, склады i сховiшчы, тэхмайстэрнi i заправачныя пункты, гаражы i лазнi, нават – сабачнiк... Уся гэтая маёмасць сканцэнтравана ў гарпасёлках Шчучын i Жалудок, вёсках Багданаўцы i Руткевiчы. Каб неяк ажывiць забытую нерухомасць, райвыканкам апублiкаваў у раённай газеце пералiк аб’ектаў, мяркуючы зацiкавiць прадпрыймальнiкаў у набыццi тых цi iншых будынкаў ва ўласнасць або ў здачы iх у арэнду. Жадаючых не знайшлося. Праз месяц газета паўтарыла аб’яву. Аднак нiхто так i не адазваўся. Прадпрыймальнiкаў, як i заможных сялян («кулакоў»), савецкая ўлада лiквiдавала. А нараджэнне новага сярэдняга класа ў сучаснай Беларусi адбываецца нейнакш, як у муках.
С.ВАЛОШКА
|