Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Конкурс

Гісторыя з паштовай скрыні

Грамадскае аб’яднанне «Дыярыуш» пры ўдзеле Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны i Таварыства беларускай школы абвяшчае конкурс «Гiсторыя з паштовай скрынi».

У конкурсе могуць браць удзел вучнi сярэднiх навучальных устаноў (пачынаючы з 7-га класа): школ, лiцэяў, гiмназiй, а таксама навучэнцы каледжаў, ПТВ, тэхнiкумаў (да 19 год).

Форма конкурснай працы адвольная: сачыненне, эсэ, iнтэрв’ю, фiльм i iнш. Калi праца нятэкставая (аўдыё-, вiдэа-, фотаздымкi), да яе павiнна быць далучана пiсьмовая частка, якая адлюстроўвае працэс даследавання альбо заключае каментар да крынiцаў.

Працу пажадана пiсаць на беларускай мове, яе можна выконваць iндывiдуальна альбо групай, самастойна альбо з дапамогай куратара.

Да працы абавязкова павiнна быць далучана анкета ўдзельнiка з прозвiшчам, iмем удзельнiка, яго каардынатамi i назвай працы, а таксама з прозвiшчам, iмем i каардынатамi кiраўнiка (пры яго наяўнасцi). Працу трэба дасылаць у адным асобнiку па 30 верасня 2002 г. (дата вызначаецца па паштовым штэмпелi) на адрас: «Блiзкая гiсторыя», а/с 128, 220064, Мiнск.

Вынiкi конкурсу будуць абвешчаныя 30 лiстапада 2002 г.

Усю патрэбную iнфармацыю, парады i брашуру, у якой падрабязна выкладзены ўмовы конкурсу, можна атрымаць ад сакратара конкурсу Iрыны Коваль (па тэлефоне (8-017) 227-51-09, па эл. пошце: office@dyjaryush.org.by, па пошце: «Блiзкая гiсторыя», а/с 128, 220064, г. Мiнск).

Жадаем поспехаў!

Назад